ДЭФЕ́КТ МАС,
рознасць паміж сумай мас нуклонаў (нейтронаў і пратонаў), якія ўваходзяць у склад ядра атамнага, і масай ядра. Вызначаецца формулай Δ = ZMp + (A−Z) Mn − Mя, дзе Z — лік пратонаў у ядры, A — масавы лік ядра, Mp, Mn — масы пратона і нейтрона адпаведна, Mя — маса ядра атама. Д.м. выражаецца ў атамных адзінках масы і роўны (з адваротным знакам) энергіі сувязі нуклонаў у ядры. Чым большы Д.м., тым вышэйшая энергія сувязі і тым больш устойлівае ядро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)